Камендант Горадні часоў БНР
Роўна 120 гадоў таму, 17 лістапада 1893 г. нарадзіўся Кастусь Езавітаў - заслужаны для Беларусі дзеяч. Удзельнік I-га ўсебеларускага з'езду, адзін з абвяшчальнікаў незалежнасць БНР дзе быў міністрам ваенных спраў, а так сама сябра Беларускай цэнтральнай рады - гэта толькі некаторыя са шматлікіх фактаў з жыцця гэтага выдатнага чалавека які 23 мая 1946 г. быў расстраляны ў Мінску праз НКУС.
Але акрамя заслуг для краіны варта ўспомніць пра тое, што зрабіў Канстанцін Барысавіч для Горадні. Не глядзячы на кароткі час прабывання тут (са снежня 1918 па красавік 1919) гэты ўраджэнец Дзвінска зрабіў для горада больш чым некаторыя за цэлае сваё жыццё.
Езавітаў быў камандуючым 1-га Гродзенскага беларускага палка. Полк гэты адзначыўся ў баях з чырвонай арміяй, за што Канстанцін Барысавіч 1 сакавіка 1919 г. быў узнагароджаны “Крыжам пагоні” IV ступені.
У плане палітыкі спадар Кастусь таксама заставіў след у гісторый наднёманскага горада. Вылучаўся ён у лютым 1919 г. з блоку «Беларускага грамадства» ў Гродзенскую гарадскую раду, а з 5 сакавіка 1919 г. стаяў на чале міністэрства беларускіх спраў у Горадні.
Для культуры зрабіў аднолькава не мала. Заснаваў гродзенскае аддзяленне таварыства «Бацькаўшчына» і выдаваў газету пад такою самую назваю. Быў таксама адным з арганізатараў Гродзенскай вучнёўскай грамады.
К. Езавітаў 25 сакавіка выступіў супраць падпісанага пагаднення з польскімі ўладамі, у выніку якога беларускі полк часткова пераходзіў у распараджэнне польскага вайсковага камандавання.